ЦВК прыняла дакументы для рэгістрацыі Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь

Выборы 2025
ЦВК прыняла дакументы для рэгістрацыі дзеючага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

З 7 па 21 снежня ўключна асоба, вылучаная кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, павінна прадставіць у ЦВК дакументы, неабходныя для рэгістрацыі кандыдата ў Прэзідэнты. Асоба, вылучаная кандыдатам у Прэзідэнты, прадстаўляе ў Цэнтральную камісію наступныя дакументы: пісьмовую заяву пра згоду балаціравацца; біяграфічныя звесткі па форме, устаноўленай ЦВК; даведкі або копіі дакументаў, што пацвярджаюць звесткі пра адукацыю, месца работы і займаемую пасаду служачага; дэкларацыі пра свае даходы і маёмасць, а таксама пра даходы і маёмасць жонкі (мужа) і паўналетніх блізкіх сваякоў, якія сумесна пражываюць і вядуць агульную гаспадарку.

Дакументы могуць падаць як самі патэнцыяльныя кандыдаты ў Прэзідэнты, так і іх прадстаўнікі па даверанасці. Па даверанасці кіраўніка дзяржавы ўсе неабходныя дакументы ў ЦВК прадставіў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Юрый Сянько.

З 22 па 31 снежня 2024 года ўключна пройдзе рэгістрацыя кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь (пачынаецца за 35 дзён і заканчваецца за 25 дзён да выбараў).

З 1 па 25 студзеня 2025 года пройдзе перадвыбарная агітацыя.

Выбары Прэзідэнта Беларусі назначаны на 26 студзеня 2025 года. ■

Паводле матэрыялаў БелТА.