Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 25 снежня пасля нефармальнага саміту СНД правялі двухбаковую сустрэчу.
Сустрэча кіраўнікоў дзяржаў – удзельніц СНД адбылася на тэрыторыі ўсесезоннага курорта «Ігора» пад Санкт-Пецярбургам.
Адкрыў саміт Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Яго краіна ў гэтым годзе завяршае сваё старшынства ў Садружнасці і перадае паўнамоцтвы Таджыкістану. Пратакольная частка перагавораў, нягледзячы на нефармальны статус саміту, аказалася даволі працяглай. Лідары Садружнасці размаўлялі за зачыненымі дзвярамі і без прэсы. Затым яны прадоўжылі размову ў фармаце снедання. Усяго ж сустрэча прэзідэнтаў, як паведаміў Telegram-канал «Пул Першага», доўжылася дзевяць з паловай гадзін.
«Лукашэнка і Пуцін размаўлялі амаль паўтары гадзіны сам-насам! Пра што – пакуль невядома», – адзначыў медыярэсурс. ■
Паводле матэрыялаў БелТА.
Фота: president.gov.by