Прэзідэнт аб’явіў 2025 год Годам добраўпарадкавання краіны

Новости

Першы год пяцігодкі якасці будзе Годам добраўпарадкавання краіны. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у сваім навагоднім звароце да беларускага народа.

«Наш шлях – пераемнасць. Змена пакаленняў завершыцца ў бліжэйшыя гады. Па-беларуску мудра – з апорай на ўсё, чым мы даражым і чым ганарымся. Наступная пяцігодка ў нашай краіне будзе пяцігодкай якасці. Кожны яе год мы прысвецім аднаму важнейшаму напрамку. Пачнём з Года добраўпарадкавання краіны. Мэтай добраўпарадкавання нашай Беларусі стане павышэнне якасці жыцця людзей», – заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка ў навагоднім звароце таксама адзначыў, што зусім хутка трэба будзе выбіраць будучыню дзяржавы. «Мы ўсе хочам, каб яна была паспяхвай і шчаслівай. І абавязкова мірнай!» – сказаў ён. ■

Паводле матэрыялаў БелТА.