Пачаліся перадвыбарныя выступленні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь па ТБ і радыё

Выборы 2025

ЦВК зарэгістраваны пяць кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь: дзеючы Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, старшыня Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандр Хіжняк, старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алег Гайдукевіч, індывідуальны прадпрымальнік Ганна Канапацкая, першы сакратар Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі Сяргей Сыранкоў. Жараб’ёўка даты і часу перадвыбарных выступленняў кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь па тэлебачанні і радыё адбылася 23 снежня.

У эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё першыя выступленні Алега Гайдукевіча і Аляксандара Хіжняка ўжо адбыліся, далей парадак наступны:

10 студзеня – Ганна Канапацкая і Сяргей Сыранкоў;

15 студзеня – Сяргей Сыранкоў і Ганна Канапацкая;

17 студзеня – Алег Гайдукевіч і Аляксандр Хіжняк.

Час выхаду ў эфір – з 8.00 да 9.00. Працягласць выступлення – не больш за 30 хвілін.

У эфіры «Беларусь 1» выступленні будуць трансліравацца ў наступным парадку:

9 студзеня – Ганна Канапацкая, Сяргей Сыранкоў, Аляксандар Хіжняк, Алег Гайдукевіч;

16 студзеня – Аляксандр Хіжняк, Ганна Канапацкая, Сяргей Сыранкоў, Алег Гайдукевіч.

Час выхаду ў эфір – з 18.00 да 20.00. Працягласць выступлення – не больш за 30 хвілін.


Кандыдат у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь дзеючы Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка адмовіўся ад перадвыбарных выступленняў па тэлебачанні і радыё. Агітацыйны этап выбарчай кампаніі прадоўжыцца па 25 студзеня. Выбары Прэзідэнта Беларусі назначаны на 26 студзеня 2025 года.