За падрыхтоўку і прэзентацыю падворка нашага раёна на абласных «Дажынках» шэраг браслаўчан адзначаны ўзнагародамі

Новости

За актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні тэматычнага падворка Браслаўскага раёна «Браслаўскія супараткі» падчас абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі – 2024» у горадзе Полацку Ганаровай граматай Браслаўскага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны Ірына Корвель, загадчык філіяла «Ахрэмаўскі цэнтр нацыянальнай культуры», і Марына Паўлюкевіч, мастак-афарміцель Раённага цэнтра культуры.

Падзяка старшыні Браслаўскага раённага выканаўчага камітэта аб’яўлена Таццяне Кука, загадчыку гарадскога аддзела культурна-масавай работы Раённага цэнтра культуры. ■