Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 лютага падпісаў Указ нумар 49, якім зацверджана Дзяржаўная інвестыцыйная праграма на 2025 год.
На фінансаванне аб’ектаў, уключаных у праграму, у гэтым годзе прадугледжана Br2 млрд 207 млн. З іх больш за 80 % – на рэалізацыю дзяржаўных праграм «Дарогі Беларусі», «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека», «Адукацыя і маладзёжная палітыка», «Будаўніцтва жылля», «Аграрны бізнес», «Пагранічная бяспека» і інш.
Дзяржаўныя капітальныя ўкладанні і сродкі фонду нацыянальнага развіцця размеркаваны на сацыяльныя аб’екты (аховы здароўя, адукацыі, культуры, спорту, станцыі ачысткі вады ад прымесей жалеза, арэнднае жыллё, уключаючы прызначанае для спецыялістаў найбольш запатрабаваных пасад і прафесій).
За кошт сродкаў праграмы ў 2025 годзе ў тым ліку будуць будавацца і рэканструявацца:
✔ аўтамабільныя дарогі М10 (Гомель – Кобрын), МЗ (Мінск – Віцебск), Р46 (Лепель – Полацк), Р53 (Слабада – Навасады);
✔ масты цераз раку Прыпяць (у Мазыры) і цераз раку Сож (на аўтадарозе Р30 Гомель – Ветка – Чэрыкаў);
✔ тэхнапаркі ў Брэсце, Пінску, Баранавічах, індустрыяльны парк у Гродне;
✔ бальніца ў Паставах, новыя карпусы абласной бальніцы ў Брэсце і РНПЦ дзіцячай анкалогіі ў Бараўлянах, рэабілітацыйны цэнтр у Аксакаўшчыне, абласны анкалагічны дыспансер у Гродне;
✔ школа ў Астраўцы, лабараторны і вучэбны карпусы БНТУ, фізкультурна-аздараўленчы цэнтр БДУ, спартыўны комплекс БФСТ «Дынама»;
✔ комплекс будынкаў Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра, храм Аляксандра Неўскага на мемарыяльных ваенных могілках у Мінску.
Усяго ў рамках Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы ў 2025 годзе прадугледжваецца фінансаванне 82 аб’ектаў, з іх 40 плануецца ўвесці ў эксплуатацыю. ■
Паводле матэрыялаў БелТА.