Прапануем вашай увазе некаторыя факты з гісторыі развіцця Браслаўскага раёна

Новости
У гэтым годзе наш горад адзначае важкую дату – 960 гадоў з дня заснавання. Прапануем вашай увазе некаторыя факты з гісторыі яго развіцця:

• VIII – IX стст. – на гарадзішчы Замкавая гара з’явіліся першыя пасяленцы. Дарэчы, археолагі тройчы даследавалі гэты помнік і правялі раскопкі на тэрыторыі каля 900 кв. м. Знойдзеныя артэфакты далі магчымасць стварыць карціну, як жылі тут першыя людзі;
• 1065 г. – адбылося нападзенне атрадаў літоўскіх плямёнаў на Браслаў і Полацк. Пра гэта сведчыць летапіс ХVІ ст. «Хроніка Быхаўца»;
• 1554 г. – састаўлена дэталёвае апісанне Браслава. У горадзе было 5 вуліц, 120 дамоў, касцёл, царква, налічвалася каля 2 тыс. чалавек;
• сярэдзіна ХVІІІ ст. – у горадзе жыве 800 чалавек;
• 1792 г. – Браславу нададзена Магдэбургскае права;
• 1824 г. – пабудаваны касцёл – першы каменны будынак у Браславе;
• 1931 г. – у горадзе налічваецца 500 дамоў, 3 099 жыхароў;
• 1941 – 1944 гг. – Браслаў, як і ўся Беларусь, трапляе ў варонку Вялікай Айчыннай вайны;
• 1947 г. – у райцэнтры адкрыты радзільны дом;
• 1952 г. – пачынаюць дзейнасць малаказавод, гароднінасушыльны завод, хлебазавод;
• 1954 г. – заснавана Браслаўская аўтабаза;
• 1960 г. – адкрыта турбаза «Браслаўскія азёры»;
• 1964 г. – створаны «Браслаўгаз».

Працяг будзе ў наступных нумарах газеты.■