Аляксандр Лукашэнка: «Прафесія Радзіму абараняць яшчэ доўга будзе актуальнай і запатрабаванай»

Новости

Прафесія Радзіму абараняць яшчэ доўга будзе актуальнай і запатрабаванай. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 20 лютага на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод і пагонаў вышэйшаму афіцэрскаму складу ў Палацы Незалежнасці.

«Прафесія Радзіму абараняць яшчэ доўга будзе актуальнай і запатрабаванай, а людзі ў пагонах – надзейным шчытом і галоўнымі захавальнікамі мірнай працы», – сказаў беларускі лідар. Прэзідэнт падкрэсліў, што для ваеннай арганізацыі дзяржавы ў цэлым стаіць задача выйсці на новыя якасныя параметры.

«Мы і ў далейшым будзем развіваць усебаковае супрацоўніцтва з нашымі саюзнікамі, перш за ўсё па АДКБ, і брацкай Расіяй, – звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. – Ні ў кога не павінна быць сумненняў, што мір, стабільнасць, бяспека нашай краіны знаходзяцца пад надзейнай абаронай. Трэба быць моцнымі, праяўляць пільнасць і ўмацоўваць абараназдольнасць дзяржавы».

«Мы бачым, як замест пояса добрасуседства на заходніх рубяжах Беларусі нашы былыя саюзнікі па антыгітлераўскай кааліцыі ўпарта малююць дугу нестабільнасці. Выснова адна. Нам трэба быць моцнымі, праяўляць пільнасць і ўмацоўваць абараназдольнасць дзяржавы настолькі, наколькі гэта магчыма. Што мы пастаянна і робім», – сказаў беларускі лідар.

«Быў час, калі многія думалі: войны назаўсёды адыдуць у мінулае. Чалавецтва марыла, што ХХІ стагоддзе стане стагоддзем стварэння, супрацоўніцтва і міру. Стагоддзем, у якім ваенныя змогуць процістаяць адзін аднаму хіба што на спартакіядах дружалюбных армій. На жаль, рэчаіснасць аказалася больш суровай. Для асобных прадстаўнікоў уладных людзей вайна – больш выгадны бізнес, чым мір. А жыцці простых людзей для іх наогул нічога не вартыя», – заявіў Прэзідэнт. ■

 

Паводле матэрыялаў БелТА.