Лукашэнка: «Мы будуем унікальнае ўтварэнне ў выглядзе Саюзнай дзяржавы»

Новости
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў пра народную падтрымку ў Беларусі курсу на супрацоўніцтва з Расіяй, што ў тым ліку прадэманстравалі і вынікі праведзеных прэзідэнцкіх выбараў. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на перагаворах з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

«Я доўга думаў пра тое, што можна сказаць пра нашы адносіны. Яны сапраўды, як вы сказалі, выйшлі на вельмі высокі ўзровень. Мы ствараем унікальнае ўтварэнне ў выглядзе Саюзнай дзяржавы, прыкладаў якога не было ў гісторыі. Ідзём непракладзеным шляхам. Гэта ўсё няпроста. Але, як вы гаварылі, у нас ёсць добрае люстэрка, дзе мы бачым нашы крокі. І гэта эканоміка, гандлёва-эканамічныя адносіны. І кожны год (пры ўсіх праблемах – яны былі і будуць) мы прырастаем. Гэта сведчыць пра тое, што мы рухаемся ў нармальным напрамку», – сказаў Прэзідэнт.


Гаворачы пра прэзідэнцкія выбары, што прайшлі ў Беларусі, Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў ходзе такіх палітычных кампаній заўсёды так ці інакш стаіць пытанне пра пэўны выбар вектара паміж Усходам і Захадам.

У сувязі з гэтым ён канстатаваў вельмі высокую яўку выбаршчыкаў на праведзеных выбарах і працэнт галасоў, які быў аддадзены ў падтрымку дзеючага Прэзідэнта.


«А гэта ж было галасаванне: «Мы з Расіяй, усходні наш вектар, тут наша калыска або недзе там?» Ну вось адказ. Народ даў адказ. І ў нас гэта пытанне, як галоўнае пытанне, ціха, непублічна, яно заўсёды стаяла. Гэта асаблівасць нашых выбараў усіх. Таму вы ніколькі не сумнявайцеся. Не толькі я, мае калегі – члены ўрада, дэпутаты – прыхільнікі самых цесных нашых адносін, – заявіў кіраўнік дзяржавы. – Мы пацвердзілі гэта ў нашай адзінай барацьбе сённяшняй, вастрыём якой з’яўляецца канфлікт ва Украіне. Мы заўсёды прытрымліваліся такога курсу. І вельмі важна, што народ прадэманстраваў. Нашы людзі цудоўна разумеюць, дзе нашы сябры, а дзе нашы праціўнікі, ворагі і сапернікі».


Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што амаль 87 % выбаршчыкаў прагаласавалі ў яго падтрымку. Беларускі лідар падзякаваў калегу за пачатак афіцыйнага візіту. ■

Па матэрыялах БелТА.