Лукашэнка: «Трэба супрацоўнічаць з іншымі краінамі, а не канкурыраваць. Трэба аб’ядноўвацца»

Новости
Краінам ЕАЭС трэба развівацца і захопліваць іншыя рынкі, супрацоўнічаць з іншымі краінамі, а не канкурыраваць без карысці ўнутры самога саюза. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв’ю МТРК «Мір».

Адказваючы на пытанне пра тое, у чым важнасць існавання такога аб’яднання, як ЕАЭС, кіраўнік беларускай дзяржавы звярнуў увагу, што пра гэта можна шмат разважаць, але ён назаве адзін з галоўных фактараў. «Мы ўсе пакуль што яшчэ размаўляем на адной мове, – сказаў ён. – Ёсць наша асноўная руская мова, якой мы валодаем. І гэта вялікая справа. Нам перакладчыкі не трэба. Вяскоўцы могуць самі паміж сабой размаўляць, рабочыя могуць размаўляць, інтэлігенцыя. Я не кажу ўжо пра кіраўніцтва краін. Гэта вельмі моцна».

Акрамя таго, шмат агульнага і ў культуры народаў дзяржаў ЕАЭС, якія спакойна ўзаемадзейнічаюць адна з адной. «Мусульмане, іўдзеі, католікі, праваслаўныя тут жывуць. Што, мы адзін на аднаго зверам глядзім? Не, мы знайшлі разуменне. Так, пэўныя разыходжанні ёсць, яны заўсёды будуць. Але мы адзіныя, мы свае людзі. Вялікдзень святкуем, Наўруз святкуем… І мусульмане, і хрысціяне, і іўдзеі», – адзначыў беларускі лідар.

На аснове ўсіх гэтых узаемасувязей неабходна выбудоўваць і развіваць больш цеснае гандлёваэканамічнае супрацоўніцтва, упэўнены Аляксандр Лукашэнка.


«Гэта вялікая справа, што ў нас захавалася гэта адзінства, – падкрэсліў Прэзідэнт. – Нам гэта трэба для таго, каб захаваць свой рынак. Рынак – гэта жыццё. Трэба асвойваць свой рынак, трэба развівацца і, груба кажучы, захопліваць іншыя рынкі, супрацоўнічаць з іншымі краінамі, а не канкурыраваць без карысці тут. Трэба аб’ядноўвацца. І гэта мы можам зрабіць у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза, дзе мы старшынствуючыя (Беларусь цяпер старшынствуе ў ЕАЭС. – Заўвага БелТА). Ну і сёе-тое ў рамках Садружнасці Незалежных Дзяржаў, дзе ў нас зона свабоднага гандлю захоўваецца». ■


Паводле матэрыялаў БелТА.