Чарговая сесія

Главное

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» і рэгламентам раённага Савета дэпутатаў склікаецца 12-я чарговая сесія раённага Савета дэпутатаў 27-а склікання. Яна пачнецца 19 сакавіка у 11 гадзін у актавай зале гімназіі.
На разгляд сесіі выносяцца наступныя пытанні:
— Аб рэалізацыі ў раёне Закона Рэспублікі Беларусь «Аб занятасці насельнітцва Рэспублікі Беларусь»;
— Аб ходзе выканання рашэння Браслаўскага раённага Савета дэпутатаў ад 11 сакавіка 2014 г. «Аб стане работы па папярэджванні злачыннасці, умацаванні грамадскага парадку і законнасці, ходзе рэалізацыі ў раёне Закона Рэспублікі Беларусь «Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў».

Па пытаннях, вынесеных на разгляд сесіі, грамадзяне могуць выказаць свае прапановы па тэлефонах 62-4-73, 63-1-88.
Прыняць удзел у рабоце сесіі запрашаюцца дэпутаты райсавета, кіраўнікі арганізацый і ўстаноў раёна, СМІ.