Вясна — перыяд пажаранебяспечны

Главное

Звычайна кожнай вясной пасля раставання снегу на працяглы перыяд устанаўліваецца сухое надвор’е. Гэта найбольш пажаранебяспечны сезон. Пачынаючы наводзіць парадак, людзі паляць сухую траву і смецце, а агонь нярэдка перакідваецца на пабудовы, бывае гінуць і людзі.
А між іншым правілы пажарнай бяспекі катэгарычна забараняюць выпальваць сухую траву і пажніўныя рэшткі, разводзіць кастры, прымяняць факелы і іншыя крыніцы адкрытага агню на тэрыторыях, якія прылягаюць да жылых пабудоў, гаражоў, стаянак.
Распальваць вошнішчы (у тым ліку з выкарыстаннем мангалаў) магчыма толькі для прыгатавання ежы пры захоўванні наступных патрабаванняў:
— ля разводзімага кастра павінен быць вогнетушыцель з масай рэчыва не менш за 2 кг ці бочка з вадой на 10 літраў;
— ля агню, раскладзенага на грунце, трэба мець штыкавую лапату і абвалаванае вогнішча з вышынёй бардзюра не менш 0,05м;
— за межамі агню па акружнасці расчышчаецца мінералізаваная паласа шырынёй 0,25 м.
Нельга распальваць кастры (нават мангалы) пры скорасці ветру 1,8 м/с і больш на тарфяных грунтах, у месцах з сухой расліннасцю, пад кронамі дрэў, навесамі.
Мінімальная адлегласць ад краю вогнішча да канструкцый пабудоў павінна складаць не менш за 5-7 метраў. Пасля заканчэння прыгатавання ежы агонь трэба поўнасцю заліць вадой.
Паважаныя жыхары Браслаўшчыны і госці, будзьце ўважлівымі і асцярожнымі з агнём. Устрымайцеся ад наведвання лясоў без асаблівай неабходнасці, не дазваляйце гэта рабіць і дзецям. Не распальвайце кастры, не кідайце непатушаныя акуркі. Асабліва небяспечна ў гэты час выпальваць сухую траву і смецце паблізу лясоў і пабудоў. Толькі разам мы можам папярэдзіць бяду. Кожны павінен адчуваць адказнасць за свае дзеянні.

Яўген Пяткевіч,
інспектар РАНС.