Нават цяжка ўявіць, хто сёння не ведае, для чаго існуе каналізацыйная сістэма. Каб скідваць бытавыя і прамысловыя сцёкі на ачышчальныя збудаванні — так, напэўна, калі пацікавіцца, адкажа практычна кожны.
Праўда, практыка абслугоўвання каналізацыйных сетак сведчыць, што ў некаторых жыхароў шматкватэрак ёсць і іншае меркаванне. Такія, мабыць, упэўнены, што каналізацыйныя трубы з поспехам могуць выконваць і функцыі смеццепровада. Дык чаму б не скарыстацца «дадатковай» камунальнай зручнасцю! І ва ўнітаз «ідуць» харчовыя адходы, жаночыя гігіенічныя пракладкі, калготкі, галовы рыб — словам, усё тое, што толькі можа «праглынуць» ракавіна для сцёкаў. Што з гэтага атрымаецца, іх на жаль, ніколі не хвалюе. А сантэхнікі камунальнай службы ў выніку такіх учынкаў вымушаны па некалькі разоў на тыдзень выязджаць на ліквідацыю рукатворных аварыйных сітуацый ў камунальнай сетцы. Яны адпампоўваюць нечыстоты з падвалаў, дзе жыльцы захоўваюць агародніну, разнастайныя дамашнія нарыхтоўкі, ачышчаюць каналізацыйныя калодзежы, «прабіваюць» самацечныя калектары і трубы. І што толькі не знаходзяць у сетцы падчас гэтай у прамым сэнсе бруднай работы!
Між іншым падобныя дзеянні зусім не бяскрыўдныя. Нездарма ў пункце 2.16 Правілаў камунальнымі сістэмамі водазабеспячэння і водаадвядзення запісана наступнае: «У гарадскія ведамасныя каналізацыйныя збудаванні, помпавыя станцыі і сеткі з мэтай недапушчэння засмечвання труб, разбурэння сетак і калодзежаў, выхаду са строю помпавых станцый і парушэння работы ачышчальных збудаванняў забараняецца спускаць, скідваць, змятаць любыя рабочыя прадметы і матэрыялы смеццябруду, воды, якія ўтрымліваюць нафтапрадукты, эфіры, а таксама рэчы, якія могуць стварыць выбукованебяспечныя сумесі.
Парушэнне гэтых элементарных правіл караецца па законе. Праўда, жыльцоў, якія безадказна «забіваюць» смеццем агульную каналізацыйную сістэму выявіць вельмі цяжка. Таму і ўзяліся за пяро, каб нагадаць пра пачуццё маральнай адказанасці за свае паводзіны, ад якіх залежыць паўсядзённая камфортнасць суседзяў па кватэры, доме, вуліцы.