З мэтай умацавання і развіцця інстытута сям’і, папулярызацыі сямейных каштоўнасцей, выяўлення сацыяльна актыўных сямей раёна і ў сувязі з набліжэннем Дня сям’і газета “Браслаўская звязда” аб’яўляе старт праекта “Сямейны фотаздымак”, які рэалізуецца ў рамках раённай сацыяльнай ініцыятывы “Моцная сям’я — моцная дзяржава”.
Да ўдзелу ў праекце запрашаюцца маладыя сем’і, якія маюць не менш за аднаго дзіця. Усё, што трэба, — даслаць ваша сямейнае фота на нашы электронныя адрасы bras_prav@cmi.by, braslav_star@mail.ru з указаннем прозвішча і імёнаў членаў сям’і, месцажыхарства, агульных інтарэсаў і кантактных тэлефонаў для магчымай зваротнай сувязі.
Патрабаванні да фотаздымкаў: фармат JPEG (JPG), PSD, альбо PNG; мінімальны памер 1 МБ. Максімальная колькасць здымкаў адной сям’і — 3.
Лепшыя, па меркаванні рэдакцыйнай калегіі, фотаздымкі будуць апублікаваны на старонках газеты і на сайце www.braslav-star.by
Звяртаем вашу ўвагу: праект носіць сацыяльны характар. Конкурс і прызы не прадугледжаны.