Распараджэннем старшыні Браслаўскага райвы- канкама па ўзгадненні са старшынёй Віцебскага абл- выканкама з 12 жніўня на пасаду намесніка старшыні райвыканкама назначаны Сяргей Аляксандравіч Ракаў. Сяргей Ракаў нарадзіўся ў 1985 годзе ў Браславе. Пасля заканчэння ў 2008 г. Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці фізіка (кіраўніцкая дзейнасць) пачынаў працоўную дзейнасць інжынерам па ахове працы ў ДЭУ-34. Затым кіраваў базай адпачынку «Дрывяты» ДПУ НП «Браслаўскія азёры». З 2012 г. і да назначэння на паса- ду намесніка старшыні райвыканкама працаваў дырэк- тарам магазіна «Еўраопт» філіяла ТАА «Еўрагандаль». Нежанаты.