Здаўна ў Беларусі існуе традыцыя, калі вяскоўцы збіраюцца разам, каб дапамагчы іншаму ў выкананні нейкай работы. Звычайна гэта будаўніцтва. Такая сумесная праца і называецца талакой. Вось і мінулую суботу можна смела назваць раённай талакой. У сельгаспрадпрыемствах сіламі іх працаўнікоў, пры дапамозе рабочых і служачых гарадскіх арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў праводзілася вялікая работа па навядзенні парадку на мехдварах і ля ферм, падрыхтоўцы да пашавага ўтрымання перасоўных даільных установак, рыхтаваліся і акорвалі жэрдзі для выгарадкі загонаў.
Па папярэдніх падліках спецыялістаў аддзела жывёлагадоўлі ўпраўлення райсельгасхарча ў суботніку прынялі ўдзел больш за 500 чалавек. І работы хапала ўсім.
У адзначаны дзень самы шматлюдны дэсант з арганізацый і ўстаноў раёна высадзіўся ў ААТ «Браслаўскі аграсэрвіс» і КУСП «Відзаўскі». Наводзіць парадак першай гаспадарцы займацца іншымі работамі дапамагалі рабочыя торфабрыкетнага завода, устаноў культуры і адукацыі, аховы здароўя, філіялу Глыбоцкага МКК. У другой шчыравалі служачыя філіялаў абодвух банкаў, дзяржстраха, налогавай інспекцыі, паштовай сувязі, ПМС, ДРБУ, МНС, ЖКГ.
Разам з намеснікам начальніка ўпраўлення райсельгасхарча Віктарам Казінцом аўтар гэтых радкоў у дзень суботніка наведваўся на аб’екты ААТ «Слабодка-агра», «Браслаўскі райаграсэрвіс» і КУСП «Браслаўскі». Работа вялася паўсюдна на высокім арганізацыйным узроўні.
Аляксандр Азевіч. Фота аўтара.