Рэдкую для дзяўчат прафесію выбрала для сябе Люба Іманава. У гэтым годзе яна заканчвае Відзаўскі каледж па спецыяльнасці трактарыст-машыніст, слесар па рамонце сельгастэхнікі.
Цяпер Люба праходзіць вытворчую практыку ў ААТ «Друйскі». Ёй ужо выдзелілі трактар, які яна старанна рыхтуе да штогадовага тэхагляду. Пасля праходжання гэтай працэдуры, каб, як кажуць, набіць руку, напачатку дзяўчыне даручаць баранаваць сенакосы і пашу, а пазней, мабыць, і работу з больш складанымі прычапнымі агрэгатамі. Сама Люба настроена аказаць землякам пасільную дапамогу ў правядзенні пасяўной кампаніі.
■ Тэкст і фота Аляксандра АЗЕВІЧА