За 2012 год полацкія пагранічнікі ва ўзаемадзеянні з супрацоўнікамі розных структур затрымалі больш за 1 млн. 295 тыс. пачак цыгарэт, на агульную суму 4 млрд. 976 млн. бел. рублёў.
Вось і ноччу 29 снежня ў аўтадарожным пункце пропуску «Урбаны» на беларуска-латвійскай мяжы пагранічнікі сумесна з супрацоўнікамі Браслаўскага мытнага паста пры доглядзе грузавога аўтамабіля «Вольва», які рухаўся з Беларусі ў Латвію, у кабіне і ў халадзільніку паўпрычэпа знайшлі 4 корабы цыгарэт (2000 пачак) «Вінстан», «Прэм’ер», «Партал» з беларускімі акцызнымі маркамі. Аўтамабіль, якім кіраваў грамадзянін Латвіі затрыманы для паглыбленага агляду
Дзяніс Глебка, памочнік начальніка Полацкага пагранічнага атрада
па рабоце са СМІ.