Лукашэнка пра важнасць руцінных спраў: «Давайце жыць дружна і займацца сельскай гаспадаркай»

Новости
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пазітыўна ацэньвае сітуацыю ў сельскай гаспадарцы краіны пасля зімы. Пра гэта ён заявіў, адказваючы на пытанні журналістаў.

Нягледзячы на тое, што рабочая паездка кіраўніка дзяржавы была прысвечана ваенным пытанням, ён настойліва падкрэсліваў важнасць руцінных спраў. У прыватнасці, у сельскай гаспадарцы. «Лепш усё ж такі жыць спакойна. Давайце жыць дружна і займацца сельскай гаспадаркай. З зімоўкі выйшлі выдатна, нічога не загінула. Калі такое было, што ў сакавіку палі зялёныя стаяць! Ідэальныя ўмовы. Ніколі такога не было на маёй памяці», – сказаў Аляксандр Лукашэнка. ■

Паводле матэрыялаў БелТА.