Нягледзячы на сур’ёзнасць выклікаў, Беларусь і Расія здольныя вырашыць тыя актуальныя пытанні, якія стаяць перад краінамі. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 3 лютага на сустрэчы з губернатарам Хабараўскага краю Дзмітрыем Дзямешыным.
Галава дзяржавы адзначыў, што часта сустракаецца з кіраўнікамі расійскіх рэгіёнаў. «У гэтым бачу добры знак на перспектыву ў плане вырашэння галоўных пытанняў, якія сёння стаяць перад Расіяй і Беларуссю. Жыццё паставіла гэтыя пытанні, – сказаў Аляксандр Лукашэнка. – Добра, што нарэшце знешнія ўмовы прымусілі нас займацца сваімі праблемамі ўнутры і менш паглядаць па баках. Я абсалютна ўпэўнены, што, нягледзячы на сур’ёз- насць выклікаў, мы здольныя ў цяперашніх умовах вырашыць тыя пытанні, якія жыццё паставіла перад намі». Прэзідэнт звярнуў увагу на геаграфічную аддаленасць Хабараўскага краю, якая, тым не менш, не перашкаджае народам дзвюх краін адчуваць сябе дружалюбнымі і ўмацоўваць цесныя ўзаемасувязі. «Я падумаў, хоць вы геаграфічна не блізкія, але гэта не значыць, што чужыя», – заўважыў Аляксандр Лукашэнка.
У сувязі з гэтым Прэзідэнт падкрэсліў значны рост аб’ёмаў узаемнага гандлю паміж Беларуссю і Хабараўскім краем, выказаўшы надзею, што гэта тэндэнцыя захаваецца і ў бягучым годзе. За студзень – лістапад 2024 года паказчык узаемнага гандлю дасягнуў максімальнага з 2019 года ўзроўню – $47,8 млн. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ён павялічыўся больш як на 45 %. Пры гэтым экспарт вырас больш як на 85 %, перасягнуўшы планку $47 млн. Асноўны ўплыў на рост экспарту аказала пастаўка ў расійскі рэгіён грузавых аўтамабіляў, якія не прадаваліся ў аналагічным перыядзе 2023 года. Акрамя таго, павялічыліся пастаўкі стальных пруткоў, электрычных трансфарматараў, вадкасных помпаў. У аснове беларускага экспарту ў Хабараўскі край таксама пастаўкі ізаляваных правадоў і кабеляў, сыру і тварагу. ■
Паводле матэрыялаў БелТА.